22:00 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41

У Беларускім дзяржаўным цырку ў сераду падчас выканання "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" упала гімнастка. Глядзіце на відэа кадры інцыдэнту.

Марыя Сюльгіна, якая выступала ў пары з Яўгенам Пісаравым, выконвала нумар без страхоўкі. На відэа, знятым відавочцам, бачна, што ў яе саслізнулі рукі падчас перахопу. Яна ўпала прыкладна з вышыні трэцяга паверха, адзначаюць відавочцы. Пасля падзення гімнастку вынеслі з манежа на руках і адвезлі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Аднак шоу не перарывалася, адміністрацыя цырка абвясціла публіцы, што гімнастка жывая і знаходзіцца ў свядомасці.

Дарэчы, гэта не першы выпадак падзення з вышыні ў Белдзяржцырку. Так, у 2015 годзе з вялікай вышыні падчас выканання нумару на арэлях упала гімнастка. Праўда, яна атрымала досыць лёгкія траўмы і адмовілася ад шпіталізацыі.

У гэтым жа годзе ў цырку ішла праграма "Экстрым-рэкорды Гінэса" з удзелам матацыклістаў з Францыі і Італіі. Адзін з французскіх матацыклістаў не даляцеў да рампы і разбіўся на вачах у палутара тысячы гледачоў.

Тэги:
Здарэнні, Белдзяржцырк, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы