Відэа

Баскетбаліст Аляксандр Куль чытае верш Пятруся Макуля

Падпісацца
Выйшла новая серыя прысвечанага беларускай паэзіі праекта Vershy.

У чарговым выпуску праекта экс-цэнтравы зборнай Беларусі па баскетболе, пераможца маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-1994 Аляксандр Куль чытае верш "Ёсць словы, што прасцей, чым двойчы два…" Пятруся Макаля.

Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця ляжыць у аснове паэзіі Пятруся Макаля. Яго вершам уласцівыя метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры:

Ёсць словы, што прасцей, чым двойчы два:

Зямля, вада, паветра і трава.

Але чаму ж, як вымаўляю іх,

Шчымліва перахоплівае дых?

Зямля —

Прытулак зла і дабраты,

Клубок расчараванняў і надзей,

Няма вышэйшай радасці ў людзей, —

Як адчуваць, што пад нагамі ты.

Вада…

Хоць я жыву на астраўку,

Над прорвай акіянскай глыбіні,

Тужу з няўтольнай смагай па глытку

Тваёй выратавальнай чысціні.

Але якім каштоўнасцям раўня —

Паветра, чым мы дыхаем штодня?

Звяры і людзі, дрэвы і кусты,

Мы ўміг загінем, калі знікнеш ты.

Пакуль з няўмольнай цвёрдасцю бетон

Бярэ планету ў шэры свой палон,

Я бласлаўляю ў ранак веснавы

Зялёны бунт, зялёны ўзлёт травы…

Я веру, што ніколі не міне

Усё, чым даражу і чым жыву.

Ці ж многа так прашу? Пакіньце мне

Зямлю, ваду, паветра і траву.

Стужка навiн
0