06:46 29 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Выстава "Сула. Непарыўнае-2" адкрылася ў "Доме масонаў"

Атрымаць кароткую спасылку
14650
© Sputnik / Артем Бордовский

Выстава з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта "Сула. Непарыўнае", які экспанаваўся ў мінулым годзе ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. Глядзіце на відэа Sputnik экскурсію па выставе з аўтарам фотапраекта Марынай Бацюковай.

Аўтар дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі Марына Бацюкова спецыяльна для карэспандэнта Sputnik распавяла пра свой аўтарскі фотапраект.

Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі Арт-Беларусь
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Арцем Бардоўскі

"Сула. Непарыўнае-2" — гэта калекцыя чорна-белых стужкавых фотаздымкаў, прысвечаных старажытнаму народнаму абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы".

На фотаздымках адлюстраваны жыхары вёсак Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці пад час правядзення абраду. Фотаздымкі зроблены ў мультыкампазіцыйнай тэхніцы на рарытэтныя стужачныя фотаапараты.

На адкрыцці выставы дырэктар Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар уручыла Марыне Бацюковай дыплом UNESCO "За дзейнасць па прапагандзе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі".

Эфект прысутнасці падчас адкрыцця аўтэнтычнага фотапраекту быў узмоцнены выступам фальклорнага гурта "Страла", якія выканаў народныя песні з вёсак, якім прысвечана выстава.

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Калі: 21 красавіка —10 мая.

Тэги:
выстава, фота, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы