Відэа

Выйшаў першы беларускамоўны хорар-серыял

Падпісацца
Беларускі вэб-серыял жахаў "Заклятыя скарбы" выкладзены ў адкрыты доступ.

Першы беларускі незалежны вэб-серыял у жанры хоррара "Заклятыя скарбы" з'явіўся ў сеціве. Плануецца, што агулам у першым сезоне выйдзе восем серый.

"Яго здымаюць энтузіясты кінематографа, без прадзюсараў і дзяржпадтрымкі, на ўласныя сродкі. Ядро нашай каманды складаецца з маладых, але вельмі таленавітых драматургаў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў. У здымках прымаюць удзел толькі прафесійныя акцёры і кінематаграфісты", — гаворыцца ў апісанні паректу.

Новыя серыі будуць выходзіць з перыядычнасцю раз у месяц, а працягласць эпізодаў будзе прыблізна 10-12 хвілінаў.

Стужка навiн
0