15:03 23 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Відэафакт: любімчык Лундгрэна "Кайман" праходзіць выпрабаванні

Атрымаць кароткую спасылку
1700
© YouTube / Информационное агентство БелТА

Найноўшы бранявік "Кайман", распрацаваны ў Беларусі, у хуткім часе могуць прыняць на ўзбраенне ў войсках. Глядзіце на відэа, як бронемашына праходзіць выпрабаванні.

"Кайман" распрацаваны на ААТ "140 рамонтны завод", прызначэнне браневіка — выведка і дыверсійныя аперацыі. Прычым 90% вузлоў і агрэгатаў машыны зробленыя ў Беларусі.

Раней паведамлялася, што выпрабаванні "Кайманаў" будуць праводзіцца ў лютым-сакавіку гэтага года, а самі браневікі прымуць удзел у парадзе на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску.

Пра беларускую распрацоўку пазітыўна выказаўся і амерыканскі кінаакцёр Дольф Лундгрэн, які падчас свайго візіту ў Беларусь пракаціўся на "Каймане". Хадзілі нават чуткі, што герой "Універсальнага салдата" збіраецца купіць адзін з браневікоў.

Тэги:
бранетэхніка, Дольф Лундгрэн, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы