23:58 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Культуролаг распавёў, ці насіў Францыск Скарына вусы

Атрымаць кароткую спасылку
7420
© Sputnik / Артем Бордовский

Пытанне аб тым, ці насіў вусы беларускі першадрукар, ускалыхнула грамадства. Глядзіце на відэа Sputnik меркаванне спецыяліста па дадзеным пытанні.

Спецыяльна для карэспандэнта Sputnik намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша распавёў, як навукоўцы ставяцца да пытанняў знешнасці Францыска Скарыны.

Па яго словах, у навуковай літаратуры пытанне, ці насіў Францыск Скарына вусы, мінімальна аналізавалася. Гэтым пытаннем займаліся мастацтвазнаўцы, якія вывучалі гравюры Скарыны.

Культуролаг нагадаў, што даследчыкі Мікола Шчакаціхін і Віктар Шматаў звярталіся да гэтага пытання, і яно не новае. Чэшскія даследчыкі не першымі ўзнялі гэтае пытанне.

"Часам гэтае пытанне ўзнікала як жартаўлівае ў коле навуковых абмеркаванняў, а часам як рэальнае. Тым не менш мастацтвазнаўцы, якія займаюцца гравюрамі, сыходзіліся на думцы, што на партрэтных гравюрах Скарыны прадстаўлены чалавек з вусамі", — падкрэсліў Алесь Суша.

"Выказанае меркаванне чэшскіх даследчыкаў, што Скарына не насіў вусы — бяздоказнае. Меркаванне з'яўляецца аўтарскім, бо зроблена не мастацтвазнаўцам", — рэзюмаваў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.

Тэги:
гісторыя, Жыццё знакамітых людзей, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Алесь Суша, Францыск Скарына, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы