09:53 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Відэафакт: лось бегаў па вуліцах Мазыра

Атрымаць кароткую спасылку
7211
© YouTube / Anna_Arshinova

Жыхары Мазыра маглі назіраць бегаючага па горадзе лася. Глядзіце кадры, знятыя адным з відавочцаў "шпацыру" ляснога госця.

Жывёла была заўважана ў горадзе напярэдадні раніцай на вуліцы Малініна ў раённым цэнтры. Лось на вялікай хуткасці пранёсся па дварах жылых дамоў і ўцёк у бок лесу.

Што ці хто напалохаў жывёлу, якая прыбегла на ўскраіну горада, невядома. Інтэрнэт-супольнасць Мазыра адзначыла, што больш лясны звер у горад не вяртаўся.

Напрыканцы красавіка жыхары Віцебска таксама бачылі лася, які блукаў па цэнтру горада. Занепакоеныя грамадзяне тэлефанавалі ў экстранныя службы, а ў МНС Sputnik распавялі, што ратавальнікі вырашылі не лавіць жывёлу і дазволілі ёй самой сысці ў лес.

Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы