04:23 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Відэафакт: тыгрыца з'явілася ў адным са сталічных рэстаранаў

Атрымаць кароткую спасылку
1220
(0:30 / 4.29Mb / просмотров видео: 2328)
© Sputnik/ Елена Васильева, Александр Шурмелев

Рэстаран-бровар "Друзья" ў гонар двухгоддзя са дня адкрыцця караоке-бара ўстанавіў ля ўваходу клетку з тыгрыцай. Глядзіце на відэа, як паводзіць сябе драпежнік.

Драпежнік прыехаў з Масквы і ўжо неаднаразова здымаўся ў розных рэкламах і нават у кіно і ставіцца да людзей даволі лагодна.

Тыгрыцу клічуць Шакіра. Плануецца, што рэстаран арганізуе шоу-праграму, у якой будзе задзейнічана і тыгрыца. Бяспека гасцей залежыць ад дрэсіроўшчыцы, якая ўбрана ў касцюм антычнага воіна.

Уладальнікам рэстарана ўжо давялося паваяваць за гадаванца. У Байнэце занепакоіліся ўмовамі ўтрымання тыгра: беларускае заканадаўства прадугледжвае для тыграў утрыманне ў клетцы плошчай не менш за 25 квадратных метраў і вышынёй не менш трох метраў.

У рэстаране запэўнілі, што тыгра ў арэнду ўзялі ў маскоўскай кампаніі, якая валодае "сучаснай сістэмай выхавання драпежнікаў, народжаных у няволі".

Тэги:
Жывёлы, Рэстараны, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы