Відэа

Відэафакт: прэзідэнт Сербіі прыбыў у Мінск звычайным рэйсам Lufthansa

Падпісацца
Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Ніколіч прыбыў у чацвер у Мінск звычайным рэйсам авіякампаніі Lufthansa. Глядзіце на відэа, як сустракалі ў аэрапорце сербскага лідэра.

Традыцыйная сустрэча з хлебам-соллю прайшла не каля трапа самалёта, а каля будынка аэрапорта, куды Ніколіча прывезлі на ўрадавым аўтамабілі.

Прэзідэнт Сербіі прабудзе з візітам у Беларусі два дні. На гэты час запланаваныя перамовы двух кіраўнікоў дзяржаў на тэму двухбаковых адносінаў, таксама прэзідэнты абмяркуюць рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў і сусветны парадак дня.

Самалёт авіякампаніі Белавія - Sputnik Беларусь
"Белавія" ўвайшла ў топ самых пунктуальных авіякампаній свету

Чакаецца, што Лукашэнка падчас сустрэчы ўручыць Ніколічу ордэн Дружбы народаў за ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй.

Ніколіч здзяйсняе візіт у Беларусь ужо трэці раз і толькі ў першы свой візіт (у 2013 годзе) ён прыляцеў на ўрадавым самалёце — два іншых разы ён выбіраў звычайны рэйс Lufthansa Франкфурт — Мінск.

Лукашэнка здзяйсняў візіты ў Сербію чатыры разы (у 1998, 1999, 2009 і 2014 гадах).

Гэта апошні візіт Ніколіча ў Беларусь у якасці прэзідэнта — яго мандат заканчваецца напрыканцы мая, затым пасаду кіраўніка дзяржавы зойме перамогшы на выбарах прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч, сам жа Ніколіч адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы.

Тым не менш букмекеры ўжо прымаюць стаўкі на тое, што Ніколіч зменіць Вучыча на пасадзе кіраўніка ўрада Сербіі, хоць такая верагоднасць пакуль ацэньваецца як невысокая.

Стужка навiн
0