23 мая ў Мінску адбыўся дваццаць шосты па ліку Міжнародны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева вясна-2017", у якім перамагла студэнтка Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Сняжана Міхейцава. Званне "Першая віцэ-Каралева Вясна" атрымала студэнтка Алена Енко з Гродзенскага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.
Шоу суправаджалася яркімі выступленнямі, у адным з якіх паўдзельнічаў і сувядучы конкурсу — спявак Тэа. Ён выканаў некалькі сваіх песень, паклікаўшы с глядацкіх месцаў студэнтак танчыць каля сцэны.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 15 студэнтак з розных ВНУ краіны. Дзяўчыны, якія занялі першыя і другія месцы, прадставяць Беларусь у фінале міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна-2017", які пройдзе ў Расіі ў чэрвені.