Двухдзённы фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства" прайшоў на мінулых выходных у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Мэта арганізатараў мерапрыемства — паспрыяць развіццю беларускай культуры, пашырыць веды беларусаў аб уласнай гісторыі.
Цягам двух дзён гледачы назіралі за двубоямі рыцараў і спрытнасцю лучнікаў, самі на пэўны час станавіліся прадстаўнікамі сярэднявечнай эпохі, дакраналіся да яе вытокаў.
Кульмінацыяй фестывалю стаўся конны турнір — у спаборніцтве ўзялі ўдзел шэсць вершнікаў.
Глядзіце на відэа, што адбывалася на фестывалі 27 мая.
Фотастужка: Вершнікі, лучнікі, спаборніцтвы на фестывалі "Эпоха рыцарства" >>