https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20170601/1029079589/krambambulya-u-minsku-yak-prajshou-kancehrt-u-syabrah.html
"Крамбамбуля" ў Мінску: як прайшоў канцэрт у "Сябрах"
"Піраты Камсамольскага возера" выйшлі на сцэну, як сапраўдныя флібусцьеры, сарваўшы апладысменты. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў выступ "Крамбамбулі" ў рэстаране "Сябры".
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=9734485&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT1M10S
2017-06-01T13:45Z
"Піраты Камсамольскага возера" выйшлі на сцэну, як сапраўдныя флібусцьеры, сарваўшы апладысменты. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў выступ "Крамбамбулі" ў рэстаране "Сябры".
Упершыню з 2008 года Лявон Вольскі, Павел Трыпуць, Павел Аракелян, Павел Якубчык, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў — склад групы "Крамбабуля" — выйшлі на сцэну Мінска. Фанаты былі ў захапленні і за пару дзён раскупілі ўсе білеты — танцпол быў поўны людзей усіх узростаў.
©
Sputnik Юлія Хвошч, Міхаіл Луханін
Лявон Вольскі запрасіў на сцэну ў "Сябрах" выступіць разам з гуртом "Крамбамбуля" Аляксандра Кулінковіча, які прымаў удзел у запісе першых кампазіцый гурта. Публіка ўспрыняла такі сюрпрыз на ўра.
Канцэртная праграма "Крамбамбулі" — "Піраты Камсамольскага возера" ўключала любімыя ўсімі песні: "Абсэнт", "Старыя хіпаны", "Турысты", "Каб мы калі каму чаго", "Чырвоны Штраль", "Безалкагольнае пiва" і іншыя.