Відэа

Рыцарскія баі і Гжэль: у Ратушы прайшоў Дзень Расіі

Падпісацца
У суботу ў Мінску адбыўся Дзень шматнацыянальнай Расіі. Для гасцей свята падрыхтавалі забавы на любы густ. Глядзіце на відэа, як адзначаў Мінск Дзень Расійскай Федэрацыі.

Так, для аматараў сярэднявечнай культуры правялі рыцарскія баі. У фінале спаборніцтва даму сэрца пераможцы пранеслі на трафейным шчыце.

На мерапрыемстве выступіў Пермскі губернскі аркестр. Гэта другі яго канцэрт у гістарычным цэнтры Мінска. У канцэртных праграмах прынялі ўдзел лаўрэат Расійскіх і Міжнародных конкурсаў Алег Няпрахін, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Пермскага тэатра оперы і балета імёні Чайкоўскага Таццяна Камінская і іншыя. У сваіх праграмах аркестр прэзентуе шматнацыянальнасць Пермскага краю.

Працаваў каля Ратушы і кірмаш, дзе можна было купіць самыя розныя сувеніры і вырабы ручной работы, уключаючы рускія матрошкі і паўлавапасадскія хусткі.

Стужка навiн
0