Відэа

Відэаінструкцыя: як зрабіць флейту з морквы

Падпісацца
У сеціве набірае папулярнасць відэаролік, на якім паказана, як самастойна змайстраваць флейту з морквы. Глядзіце незвычайную відэаінструкцыю.

Партал BuzzFeed апублікаваў у сацыяльнай сетцы Facebook відэаўрок, як са звычайнай морквы зрабіць флейту. Для гэтага неабходны вялікая аранжавая гародніна, дрыль і нож. За некалькі дзён кароткі ролік паглядзелі больш за 14 мільёнаў разоў. Некаторыя карыстальнікі былі ўражаныя тым, як лёгка і хутка можна ператварыць моркву ў музычны інструмент. Іншыя прызналіся, што не разумеюць, як у стагоддзі сучасных тэхналогій можна займацца такога кшталту глупствамі.

Дарэчы, у 2011 годзе ў Маскве з канцэртам выступіў Венскі аркестр гародніны, музыкі якога граюць выключна на гародніне. Упершыню раскрываць музычны патэнцыял прадуктаў група пачала ў 1997 годзе, з тых часоў адбылося некалькі сотняў выступаў у розных гарадах свету. Перад кожным канцэртам яго ўдзельнікі закупляюць свежую гародніну, якую ў канцы прадстаўлення гледачы могуць з'есці. 

Стужка навiн
0