Відэа

Відэафакт: памятны знак маршалу Ракасоўскаму ўстанавілі ў Серабранцы

Падпісацца
У сталічным мікрараёне Серабранка з'явіўся памятны знак маршалу СССР Канстанціну Ракасоўскаму. Глядзіце на відэа, як выглядае манумент.

Памятны знак устанавілі ў канцы чэрвеня да надыходзячага свята Дня Незалежнасці. Маршал Канстанцін Ракасоўскі быў адным з камандуючых у аперацыі "Баграціён", у ходзе якой быў вызвалены і Мінск.

Вызваленне Беларусі - кінахроніка - Sputnik Беларусь
Відэа
Вызваленне Беларусі: рэдкая кінахроніка

Манумент усталявалі каля 114-га дома на праспекце, які носіць імя маршала.

"Нармальны камень, якая розніца, помнік ці камень. Галоўнае — памяць пра чалавека. Моладзь цяпер не ведае, хто гэтыя людзі. Вось тут побач вуліца Якубава, ды мала хто ведае, што быў такі азербайджанскі ўдзельнік вайны", — распавёў карэспандэнту Sputnik мясцовы жыхар Валянцін.

Стужка навiн
0