Відэа

Мульты-гісторыя: "Яндэкс" змясціў жыццё Шагала ў аніміраваныя 4 хвіліны

Падпісацца
Увесь свет 7 ліпеня адзначае 130-годдзе беларускага мастака Марка Шагала. Глядзіце на відэа гісторыю жыцця вядомага ўраджэнца Віцебска, увекавечаную ў мультыплікацыі.

"Мы знялі адукацыйны ролік, дзе распавялі пра дзіўную біяграфію Шагала, які пражыў 97 гадоў і аб'ездзіў увесь свет, ад Пецярбурга да Нью-Ёрка", — гаворыцца ў подпісу да роліка.

Аўтары відэа прасачылі ўсю гісторыю знакамітага беларуса — ад дзяцінства ў Віцебску, вучобы ў Пецярбургу, знаёмства з будучай жонкай, парыжскага "вулля" і іншых падзей з жыцця, якія так ці інакш паўплывалі на светапогляд Шагала.

Вершы Марка Шагала на плоце на Пакроўскай вуліцы ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Паэзія Шагала цяпер і на платах: незвычайная акцыя да юбілею мастака

У гонар 130-годдзя са дня нараджэння Марка Шагала па ўсім свеце праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Святкаванне юбілею пройдзе і ў родным для мастака горадзе — Віцебску. Да гэтай даты ў горадзе з'явіліся аб'екты, распісаныя вершамі, якія напісаў жывапісец.

Стужка навiн
0