23:39 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Новы будынак Гістарычнага музея будзе ў восем разоў больш папярэдняга

Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0
Sputnik Беларусь

Недалёка ад Музея ВАВ размесціцца новы будынак Гістарычнага музея Беларусі, плошча якога складзе 16 тысяч квадратных метраў. У старым будынку, магчыма, размесціцца дэпазітарый, дзе будуць захоўвацца фондавыя калекцыі. Глядзіце відэа з прэс-канферэнцыі на Sputnik.

Нацыянальны гістарычны музей атрымае новы будынак — ён будзе ў восем разоў больш папярэдняга: замест двух тысяч квадратных метраў — 16 тысяч. Увод будынка ў эксплуатацыю плануецца ў 2020-2021 гадах, распавёў у прэс-цэнтры Sputnik дырэктар музея Алег Рыжкоў.

Аднак праблемы захоўвання фондаў новае памяшканне не адменіць — экспанатаў ужо амаль 500 тысяч, у новым будынку будзе зроблены ўпор на выставачную дзейнасць, а не на захоўванне. Плануецца, што новы будынак будзе мець незвычайнае рашэнне.

"Цікава вырашана ўваходная група — спачатку трапляем на нулявы паверх, пад зямлю, а пасля пачынаем знаёміцца з гісторыяй Беларусі", — распавёў дырэктар музея.

Ён таксама адзначыў, што геаметрыя будынка цікавая, і нават жыхары ніжніх паверхаў бліжэйшых будынкаў, як мяркуецца, не адчуюць дыскамфорту.

Са слоў Рыжкова, унутраны дворык музея на Карла Маркса запатрабаваны наведвальнікамі, таму плануецца заняцца распрацоўкай не толькі дворыка новага будынка, але і дахам, дзе, магчыма, размесціцца зімовы сад. Дырэктар адзначыў, што гатовы да дыялогу па архітэктуры і рэалізацыі новай канцэпцыі музея.

"Адна з ідэй — прыцягнуць увагу грамадскасці да стварэння матэрыяльнага фонду, каб музей вольна сябе адчуваў у рэалізацыі праекта. Будзем адшукваць багатых землякоў за мяжой і прапаноўваць паўдзельнічаць у гэтым праекце", — адзначыў Рыжкоў.

У новы будынак плануюць пераехаць Музей прыроды, Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі беларускай дзяржаўнасці. "Мы павінны ўвесці людзей у курс справы, думаю, ён дапаможа і развіццю турыстычнага патэнцыялу", — распавёў Рыжкоў.

Тэги:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы