14:29 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Міністр культуры распавёў пра будучыню музея-сядзібы пад Віцебскам

Атрымаць кароткую спасылку
2420
© Sputnik / Артем Бордовский

Падчас круглага стала "Мастацкая і літаратурная спадчына будучым пакаленням", што праходзіў у Музеі-сядзібе Рэпіна "Здраўнёва," міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў выказаўся пра будучыню музея.

"Уся гэта справа на ўздыме, шмат зроблена ў плане напаўнення музея. Мы не страцім дзіцячыя пленэры, якія праходзілі ў "Здраўнёва", гэта месца павінна падсілкоўваць юнае пакаленне мастакоў. Я веру, што ўсё будзе зроблена, усё будзе пабудавана", — паведаміў Святлоў.

Міністр культуры падзякаваў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту за падтрымку Саюзнай дзяржавы ў развіцці музея-сядзібы.

Падчас круглага стала Рапота падарыў музею копію партрэта Аляксандра Жыркевіча пэндзля Іллі Рэпіна. Жыркевіч — літаратар і грамадскі дзеяч, які пісаў пра выдатных асобаў Расіі, у тым ліку і пра мастака Рэпіна.

Таксама падчас візіту ў "Здраўнёва" Рыгор Рапота ўсклаў кветкі да помніка мастака.

Тэги:
жывапіс, Барыс Святлоў, Рыгор Рапота, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы