09:47 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Відэафакт: Лепшыя моманты з вуліц Віцебска на "Славянскім базары-2017"

Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар-2017" (18)
1000
© Sputnik / Артем Бордовский

Фестываль "Славянскі базар" падыходзіць да завяршэння. Ён запомніўся не столькі артыстамі на сцэне, колькі шматлікімі мастакамі, тэатраламі і пачынаючымі музыкамі на вуліцах горада. Глядзіце на відэа Sputnik святочную атмасферу Віцебска і радасць яго жыхароў.

У гэтым годзе "Славянскі базар" падрыхтаваў сапраўды шырокую паралельную праграму для гасцей і жыхароў Віцебска. Кожны дзень у цэнтры горада выступалі вулічныя музыканты і артысты тэатру, па вечарах гледачы маглі ўбачыць вогненныя шоў, дзяцей забаўлялі клоуны і жывыя статуі.

У дні, калі было цёплае летняе надвор'е, гараджане хадзілі па вузкіх вулачках, танцавалі і спрабавалі розныя пачастункі ў намётах. У такія моманты Віцебск станавіўся сапраўды святочным еўрапейскім горадам.

Увечары на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю. Аднак гледачы яшчэ паспеюць атрымаць асалоду ад сольнага канцэрта Ягора Крыда, выступа гуртоў "Руки вверх" і "Сплин".

Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (18)

По теме

"Славянскі базар-2017"
Тэги:
Фестываль, Славянскі базар у Віцебску, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы