01:38 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Пачынаючы блогер у Гомелі падпаліў сябе і скокнуў у фантан

Атрымаць кароткую спасылку
710
© Sputnik/

На рызыкоўны ўчынак малады чалавек адважыўся, каб стаць знакамітым, праўда, гараджане жартуюць, што для чэленджа ён абраў самы бязлюдны фантан.

Пачынаючы блогер у Гомелі падпаліў вопратку на спіне і скокнуў у фантан. Пазней ён прызнаўся, што зрабіў гэта дзеля славы, каб прыцягнуць увагу да свайго YouTube-канала.

Прадстаўленне скончылася для хлопца ўдала — ён не пацярпеў. Але вось юрыдычныя наступствы для 17-гадовага героя мусяць адбыцца.

Як паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскай вобласці Віталь Прыстромаў, у цяперашні час АУС Цэнтральнага раёна Гомеля распачата праверка па гэтым факце, для дачы прававой ацэнкі дзеянняў блогера. Папярэдне ўстаноўлена яго асоба — гэта 17-гадовы гамяльчанін. Таксама ўстаноўлена, што відэа было размешчана ў запісе ВК, а таксама на YouTube.

Неўзабаве пасля таго, як вакол яго ўчынку падняўся шум, малады чалавек выдаліў ролік са сваіх акаўнтаў. Але яго ўжо паспелі скапіраваць і растыражаваць многія СМІ. Нагадваем: паўтараць учынак маладога чалавека не варта, яго дзеянні небяспечныя для жыцця.

Тэги:
блогер, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы