Відэа

Відэафакт: як у чацвер затапіла Баранавічы

Падпісацца
Залевы абрынуліся на буйны горад Берасцейскай вобласці ўвечары ў чацвер. Глядзіце відэа відавочцаў аб "патопе" ў Баранавічах.

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я склаліся ў мінулы чацвер у горадзе Баранавічы: на яго абрынуліся залевы, праз якія райцэнтр літаральна затапіла.

Праз разгул непагадзі ў чацвер вечарам у некаторых жыхароў Баранавічаў адключалі электраэнергію, многія вуліцы былі затопленыя, а на адной з вуліц моцны вецер сарваў білборд.

На мінулы вечар сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, аднак непагадзь разгулялася толькі ў Баранавічах.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца па Беларусі ў бліжэйшыя пятніцу і выхадныя, аднак аранжавы ўзровень небяспекі сіноптыкі пакуль не аб'яўлялі.

Стужка навiн
0