08:15 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
© Sputnik / Вера Дашкевич, Сергей Пушкин

З нагоды Дня пажарнай службы, які беларускія ратавальнікі будуць адзначаць 25 ліпеня, у суботу ў Мінску адбыліся вялікія святочныя і забаўляльна-пазнавальныя мерапрыемствы. Глядзіце на відэа, як цікава і весела было ў сталіцы.

Парад і святочныя мерапрыемствы адбыліся ў суботу ў Мінску з нагоды будучага прафесійнага свята выратавальнікаў. Дзень пажарнай службы супрацоўнікі МНС будуць адзначаць 25 ліпеня, а ў гэтую суботу запрасілі на сваё свята ўсіх жадаючых.

Перад гасцямі па праспекце Незалежнасці праехалі каля 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку і гістарычнай, а таксама прайшлі больш за 500 ратавальнікаў. Пасля чаго ў дзіцячым парку імя Горкага адбыўся плац-канцэрт роты ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай службы МНС Беларусі.

Юныя госці змаглі палазіць па пажарных і выратавальных машынах, прымерыць на сябе амуніцыю ратавальнікаў. Для іх былі падрыхтаваныя конкурсы, выпрабаванні (напрыклад, дымакамеры) і разнастайныя выступленні. На вадзе супрацоўнікі МНС інсцэніравалі эпізод выратавання, на сушы дзяцей і дарослых здзіўлялі кінолагі з сабакамі.

Як Мінск святкаваў разам з ратавальнікамі іх надыходзячае прафесійнае свята, глядзіце на відэа Sputnik.

По теме

МНС апублікавала відэа выратавання дзіцяці ў Рэчыцы
Тэги:
свята, Дзень пажарнай службы, МНС Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы