14:04 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

У Лошыцкім парку праходзіць фестываль A-fest

Атрымаць кароткую спасылку
10110
© Sputnik/ Александр Шурмелев

Мінчукі і госці сталіцы сабраліся сёння ў самым маляўнічым кутку сталіцы. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіць у Лошыцкім парку самы маштабны гарадскі фестываль.

У парку створана некалькі тэматычных зон, якія падзяляюць Мінска на мінулае, сучаснасць і будучыню. Усяго на адкрытым паветры арганізавана 16 пляцовак для самых разнастайных актыўнасцяў.  

Для гасцей фестывалю прыгатаваны забавы на адкрытым паветры і арыгінальная музычная праграма. Хэдлайнерам A-fest 2017 стане папулярны брытанскі выканаўца John Newman, які стаў папулярны дзякуючы песні Love me again. На канцэрце выступіць таксама еўрапейскі джаз-бэнд De-Phazz.

Беларускі гурт Akute, які выступаў на адной пляцоўцы з Placebo, сыграе свае галоўныя хіты. Перад беларускай публікай выступіць украінская спявачка і піяністка Марыя Чайкоўская.

Чым займаюцца і як забаўляюцца госці фестывалю, глядзіце на відэа Sputnik.   

Тэги:
Лошыцкі парк, Фестываль, A-fest
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы