07:04 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14

Новыя аўтэнтычныя саўндтрэк і эфекты папулярнай анлайн-гульні створаны гуртом Sabaton і кампазітарам Акірай Ямаокай.

Папулярная анлайн-гульня World of Tanks прадставіла новую музыку, напісаную вядомымі замежнымі аўтарамі, паведамілі Sputnik у кампаніі Wargaming у сераду.

У кампаніі "Wargaming" упэўнены, што музыка — важная частка гульнявога досведу. Для стварэння новага саундтрэку World of Tanks запрасілі экспертаў з сусветным імем.

Так, шведскі рок-гурт Sabaton і японскі кампазітар Акіра Ямаока, вядомы па працы над гульнямі і фільмам Silent Hill, прынялі ўдзел у напісанні музыкі і стварэнні спецыяльнага "музычнага" танка.

Акрамя таго, гурт Sabaton і World of Tanks прадставяць сумеснае музычнае відэа на песню Primo Victoria, адну з самых вядомых у шведскага гурта.

Першы "музычны" танк з'явіцца ў гульні ўжо 17 жніўня — Strv 81 Primo Victoria.

Гульня World of Tanks распрацавана ў Беларусі і з'яўляецца адной з самых папулярных анлайн-гульняў у свеце: рэгулярна за ёй бавяць час мільёны людзей па ўсім свеце, а кампанія Wargaming па праву стала адным з самых вядомых беларускіх брэндаў.

Тэги:
Wargaming.net, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы