Відэа

Што павінен ведаць турыст, каб пазбегнуць праблем на адпачынку

Падпісацца
Пытанні страхавання ў выпадку надзвычайных здарэнняў на адпачынку сталі актуальныя пасля чарады тэрактаў у Еўропе. Глядзіце на відэа Sputnik як раяць паступаць у падобных выпадках спецыялісты.

У МПЦ Sputnik эксперты з страхавой, турыстычнай і юрыдычнай галіны абмеркавалі пытанні страхавання турыстаў на адпачынку, як паступаць і куды звяртацца ў выпадку надзвычайнага здарэння пры выездзе на адпачынак.

Дырэктар кампаніі "Універсальны страхавы брокер" Ігар Барташэвіч сказаў, што беларускія страхавыя кампаніі працуюць вельмі годна і ў выпадку ўзнікнення тэрактаў або іншых НЗ акажуць поўную падтрымку кліенту.

Турыстам для актыўнага адпачынку трэба рабіць адмысловую страхоўку

Паводле яго слоў, важна ва ўсіх выпадках прытрымлівацца інструкцый, якія выдае страхавая кампанія інакш можна сутыкнуцца з сітуацыяй, калі ў выплаце кампенсацыі будзе адмоўлена.

Ігар Барташэвіч распавёў, што нават, калі турыст едзе па праграме "усё ўключана" яму варта звярнуць увагу на ўсе ўмовы і праграму адпачынку. Часцяком турысты не звяртаюць на гэта ўвагі, а потым аказваецца, што ў праграму ўваходзяць заняткі актыўнымі відамі спорту, якія патрабуюць асобнай спецыяльнай страхоўкі.

У сваю чаргу, старшыня Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулый заклікаў турыстаў, сур'ёзна ставіцца да пытанняў страхавання, і ў выпадку надзвычайнага здарэння адразу тэлефанаваць у службу страхавой падтрымкі.

У апошні час для беларускіх турыстаў з-за адмены візаў стаў больш прывабным для наведвання Ізраіль. Некаторыя беларусы сутыкаліся з тым, што ім пры наяўнасці пуцёўкі і страхоўкі ад невыязду па прылёце ў краіну было адмоўлена ў знаходжанні.

Прэс-канферэнцыя па турыстычнаму страхаванню - Sputnik Беларусь
Беларускія страхавыя кампаніі падтрымаюць турыстаў у выпадку тэракту

Гулый таксама распавёў, што ў падобных выпадках турыстычная кампанія кампенсуе турысту сродкі за паездку за вылікам ўласных выдаткаў на пуцёўку, уключаючы браніраванне і іншыя паслугі. Пры гэтым страхоўка ад невыязду у дадзеным выпадку не дзейнічае, так як турыст пакінуў краіну і прыбыў у Ізраіль, дзе яму адмовілі ў знаходжанні, а не ўездзе.

Кіраючы партнёр адвакацкага бюро "Леў, Шарстнёў і партнёры" Барыс Леў растлумачыў, што ў дадзеным выпадку дзяржава ставіць пытанні ўласнай бяспекі вышэй за іншыя. Спецыяльныя службы ў падобных выпадках спасылаюцца на падрабязныя інструкцыі, але не камэнтуюць прычыны адмовы ў знаходжанні ў Ізраілі.

Барташэвіч, у сваю чаргу, адзначыў, што калі з турыстам пасля ўжывання алкаголю на адпачынку здарылася НЗ, то гэта не з'яўляецца страхавым выпадкам. Разам з тым, ён канстатаваў, што на беларускім рынку страхавых паслуг ужо ёсць кампаніі, якія страхуюць і падобныя выпадкі.

Стужка навiн
0