Відэа

Відэафакт: Крэўскі і Гальшанскі замкі можна наведаць віртуальна

Падпісацца
У гістарычным музеі паказалі Крэўскі і Гальшанскі замкі на відэа ў 3D.

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі запусцілі мультымедыйны праект VKL3D. Глядзіце на відэа віртуальную экскурсію па аднаўленых Крэўскім і Гальшанскім замках.

У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны

Праект VKL3D — распрацоўка энтузіяста Ахрэма Белабровіка, які ажыццявілі дзякуючы тэхналогіі віртуальнай рэальнасці Samsung Gear VR. Каб убачыць, як раней выглядалі разбураныя Крэўскі і Гальшанскі замкі, наведвальнікі могуць надзець акуляры і паглядзець некалькі слайдаў. Побач на маніторы транслюецца выява цяперашняга стану замкаў, знятых з дрона.

"Праходзілі кансультацыі з археолагамі, спецыялістамі, вывучаліся старыя выявы, архіўныя тэксты, а таксама тагачасныя замкі, што захаваліся ў Польшчы", — распавёў Аляксандр Храмы, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусі.

Гэты праект будзе знаходзіцца выключна ў Беларусі. Музеі за мяжой такімі тэхналогіямі ўжо валодаюць, ды і ўласных замкаў у суседніх краінах хапае. VKL3D арыентаваны на беларусаў, каб паказаць грамадзянам архітэктуру і гісторыю сваёй краіны.

Чакаецца, што неўзабаве з'явіцца і віртуальная рэканструкцыя трэцяга замка — "Белы Ковель" у Віцебскай вобласці.

Стужка навiн
0