14:24 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.45
© Sputnik Артем Бордовский

У Мінску адкрыўся фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і кампьютарных гульняў Unicon&Game Expo. Глядзіце на відэа, як праходзіў першы дзень форуму.

У сталічным футбольным манежы з 1 па 3 верасня будзе праходзіць фестываль UNICON Convention&GameExpo Minsk 2017, ужо шосты па ліку. На форуме правядуць конкурсы касплэя, сустрэчы і лекцыі з аўтарамі коміксаў, фантастычных кніжак, кампьютэрных гульняў, а таксама гейм-хакатоны.

Мацней за ўсё гледачоў прыцягваюць шоу касплэераў: удзельнікі месяцамі рыхтуюць касцюмы па матывах фільмаў і кампьютарных гульняў. У першы дзень "Юнікона" на пляцоўцы можна было ўбачыць герояў з "Зорных войнаў", "Аватара", "Сайлент Хіла", а таксама Саўрона і Гэндальфа з "Уладара пярсцёнкаў".

На гік-фэсце прадстаўлены навінкі абсталявання і дзевайсаў для кампьютарных гульняў. Гледачы таксама могуць набыць сувеніры і яркую атрыбутыку ва ўдзельнікаў шоу.

Тэги:
косплей, GameExpo Minsk, UNICON Convention, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы