14:28 17 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.98
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.17
© Sputnik / Дашкевич Вера,Сергей Пушкин

На працягу сутак удзельнікі далі справаздачу аб праведзенай працы і здзівілі публіку рознымі па фарматах імпрэзамі. Глядзіце на відэа, як праходзіў маляўнічы карнавал.

Карнавал-закрыццё беларуска-бразільскага фестывалю ўрбан-арта Vulica Brasil доўжыўся суткі, як абяцалі арганізатары. Свята стартавала апоўдні ў суботу і працягнулася да раніцы нядзелі.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай
© Sputnik / Станіслаў Андросік / Арцём Бардоўскі

У праграме доўгаграючага закрыцця былі танцы, тэатр, кіно, музыка, пачастункі, мода, спорт і многае іншае. Вуліца Кастрычніцкая на гэтыя суткі стала пешаходнай. На ёй арганізавалі тры сцэны, эка-маркет, мастацкі і рамесны кірмаш, зладзілі творчыя заняткі для дзяцей і спартыўную пляцоўку. Тут можна было назіраць інтэрпрэтацыю графіці ў сучасным танцы і парад барабаншчыкаў міжнароднай батукады Vulica Brasil.

Vulica Brasil прайшоў у Мінску ўжо ў чацвёрты раз. Бразільскія мастакі стваралі для горада і гараджан новыя працы — муралы. Як праходзіла закрыццё яркага фестывалю, глядзіце на відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

Новае графіці з'явілася на сцяне офіса "Белавія" >>

Фотафакт: на Нямізе малююць новы мурал >>

Тэги:
стрит-арт, граффити, Vulica Brasil, Бразілія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

  • Comandante на браневіку: як брэсцкія заўзятары сустракалі Марадону
    Последнее обновление: 10:22 17.07.2018
    10:22 17.07.2018

    Comandante на браневіку: як брэсцкія заўзятары сустракалі Марадону

    Легендарны футбаліст прыляцеў у Брэст, дзе даў прэс-канферэнцыю, а затым наведаў стадыён, дзе назіраў за гульнёй каманды "Дынама". Відэа, як сустракалі Марадону, глядзіце на Sputnik.

    8
  • Марадона прыляцеў у Брэст
    Последнее обновление: 16:24 16.07.2018
    16:24 16.07.2018

    Марадона прыляцеў у Брэст

    Чэмпіёна свету - 1986 сустракалі журналісты, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і ФК "Дынама", а на стадыёне яго чакаюць не толькі беларусы, але і фанаты з Польшчы і Швецыі.

    16
  • Фанзона Sputnik: як заўзеюць за добры футбол
    Последнее обновление: 11:27 16.07.2018
    11:27 16.07.2018

    Як заўзятары цэлы месяц падтрымлівалі любімыя каманды ў фан-зоне Sputnik

    Галоўнае футбольнае свята лета завяршылася багатым на эмоцыі матчам паміж зборнымі Харватыі і Францыі, у выніку якога чэмпіёнамі сталі падапечныя Дыдзье Дэшама. Як фанаты заўзелі за любімыя каманды на працягу месяца - на відэа Sputnik.

    5
  • Кульбачка: беларусы цалкам здольныя здзівіць сваім віном еўрапейцаў
    Последнее обновление: 16:29 15.07.2018
    16:29 15.07.2018

    Кульбачка: беларусы цалкам здольныя здзівіць сваім віном еўрапейцаў

    У праграме "Гарызонт падзей" на радыё Sputnik Беларусь - лепшы самелье Беларусі-2017, сузаснавальнік віннага бара "Добры год", вядучы Telegram-канала "Саша і віно", вінны энтузіяст Аляксандр Кульбачка.

    5

Галоўныя тэмы