Відэа

"Франтавы альбом" Вікторыі Сенкевіч: куля снайпера пад Кёнігсбергам

Падпісацца
У рамках сумеснага праекта Sputnik Беларусь і кампаніі Wargaming знакамітасці распавядаюць ваенныя гісторыі сваіх сем'яў.

Тэлевядучая Вікторыя Сенкевіч распавяла для "Франтавога альбома" гісторыю свайго дзядулі — Пупко Сяргея Сцяпанавіча. Ён прайшоў вайну радавым, служыў сапёрам у 43-м асобным штурмавым батальёне. Вызваляў Кёнігсберг, а вайну завяршыў у Кітаі.

У інтэрв'ю для праекта "Франтавы альбом" Вікторыя аднавіла баявы шлях свайго дзеда і расказала, як яму цудам удалося выжыць, калі снайперская куля трапіла ў заплечнік з выбухоўкай.

Сяргей Пупко ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За баявыя заслугі", "За адвагу", "За ўзяцце Кёнігсберга", "За перамогу над Германіяй" і "За перамогу над Японіяй".

Герояў Вялікай Айчыннай вайны ўсё менш. Сумесны праект Sputnik Беларусь і Wargaming закліканы захаваць памяць пра іх. Сваю відэагісторыю для "Франтавога альбома" можа расказаць кожны. Для гэтага 10 верасня варта прыйсці на Дзень танкіста ў мінскі парк Перамогі, дзе з 14:00 будзе працаваць здымачны павільён Sputnik Беларусь.

Вашы апавяданні будуць апублікаваныя на сайтах sputnik.by і "Франтавы альбом".

Стужка навiн
0