20:30 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Рыцарскі турнір і кіламетровыя фудкорты: юбілей горада з размахам

Атрымаць кароткую спасылку
24610
© Sputnik / Александр Шурмелев Сергей Пушкин

Ля Палаца спорту мінчане і госці сталіцы сабраліся адсвяткаваць 950-годдзе горада. Глядзіце на відэа, як праходзіць свята.

На пляцоўцы каля Палаца спорту юбілей Мінска святкуюць, дэманструючы ўсе таленты яго жыхароў — тут і спаборніцтвы асілкаў, і рыцарскі турнір, і розныя палаткі з пачастункамі.

Асілкі з усёй Беларусі спаборнічалі ў хуткасці, перацягваючы аўтамабільныя шыны і бочкі. Удзельнікі рыцарскага турніру апрануліся ў гістарычныя касцюмы і дэманстравалі навыкі верхавой язды і валодання зброяй.

Сфатаграфавацца з велізарным самаварам або з дзяўчатамі ў сукенках з прафітроляў — адным словам, знатакам масавых гулянняў ёсць чым заняцца.     

Тэги:
Мінск старажытны, 950-годдзе Мінска, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы