08:08 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Дзевятоўскі пра паўмарафон: нікога на старт сілком не заганялі

Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У студыі радыё Sputnik Беларусь вядомы спартсмен, дэпутат і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі і вядучы Аляксандр Крывашэеў абмеркавалі вынікі Мінскага паўмарафону-2017, які прайшоў 10 верасня і прымеркаванага да 950-годдзя Мінска.

Мінскі паўмарафон, што адбыўся ў мінулую нядзелю, 10 верасня, стаў самым сапраўдным святам як для аматараў бегу, так і для тых, хто не вельмі ўцягнуты ў здаровы лад жыцця. Паўмарафон сабраў больш за 30 000 удзельнікаў з Беларусі і яшчэ паўсотні краін.

Тым не менш, у сацыяльных сетках пачаліся бурныя абмеркаванні і транспартных праблем горада падчас марафону, і таго, што ўдзельнікаў, нібыта, сілком зганялі на старт для масавасці, асабліва са школ і ВНУ. Вадзім Дзевятоўскі ахвотна адказаў на крытыку і падзяліўся планамі на наступны паўмарафон.

"Я ўмоўна кідаю выклік: любы, хто мяне ў нечым выкрые — калі ласка, давайце сустракацца. Нікому мы не казалі: "вы павінны даць столькі і столькі". Мы кажам — правядзіце сярод жадаючых сход, раскажыце дзецям, што гэта свята, што кожны атрымае медаль. Хто жадае — запішыцеся. Цікаўным і недаверлівым мы можам паказаць спісы ад школ, дзе вы не ўбачыце ніякіх квот", — заявіў Дзевятоўскі.

Мінскі паўмарафон прайшоў у беларускай сталіцы ўжо ў трэці раз. Традыцыйна лёгкаатлетычны забег быў прымеркаваны да Дня горада. На асноўнай паўмарафонскай дыстанцыі ў 21,1 кіламетра пераможцамі сталі беларуска Людміла Ляховіч і кеніец Хілары Кіптум Маё Кімаё, які выйграў і Мінскі паўмарафон-2016. Прызавы фонд спаборніцтваў склаў амаль 27 000 долараў.

Гутарку з вядомым спартсменам, дэпутатам і старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзімам Дзевятоўскім глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.

Тэги:
Мінскі паўмарафон, Вадзім Дзевятоўскі
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы