Відэа

Маша Радзівонава расплакалася на шоу "Ты супер! Танцы" ад нечаканасці

Падпісацца
Беларуская ўдзельніца конкурсу НТБ і Sputnik "Ты супер! Танцы" падзялілася ўражаннямі адразу пасля выступу на шоу.

Радзівонава прадстаўляе Беларусь на папулярным конкурсе "Ты супер! Танцы". У суботу яна ўжо выйшла на сцэну праекта і да радасці заўзятараў прайшла ў наступны этап.

Адразу пасля выступу Радзівонава падзялілася сваімі ўражаннямі са Sputnik. Хоць яна і расплакалася на сцэне, настрой у дзяўчыны быў выдатным. Прыемна парадавала танцорку і тое, што яе прыйшоў падтрымаць вядомы прадзюсар Віктар Дробыш, які падарыў ёй красоўкі.

"Слёзы — ад ўсёй нечаканасці", — патлумачыла Радзівонава свае эмоцыі пасля выступу на шоу "Ты супер! Танцы".

Як яна прызналася, пасля выхаду са сцэны яна адчувала вялікую радасць. І нядзіўна: бо Радзівонава зможа далей змагацца за перамогу ў папулярным конкурсе.

Інтэрв'ю з Марыяй Радзівонавай глядзіце на відэа Sputnik.       

Стужка навiн
0