11:09 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Пад Мінскам у чацвёрты раз прайшлі аўтабаі на выжыванне

Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0
© Sputnik / Александр Шурмелев

Аматарскія спаборніцтвы "Бітва Машын-4" прайшлі на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна". Глядзіце на відэа, якім відовішчным было мерапрыемства.

Адна з самых гучных падзей года — аўтабаі на выжыванне "Бітва Машын-4" — прайшла ў суботу ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".

Прыняць удзел у мерапрыемстве прыехалі пілоты з розных краін, сярод якіх Расія і Нарвегія. Адбыліся аўтабаі і з удзелам кіроўцаў-жанчын.

У гэтым годзе ў праграму спаборніцтваў унеслі змены. Бітва праводзілася ў двух класах: у першым выпадку дапускаліся аўтамабілі, кузаў якіх не быў узмоцнены, у другім — на машыны дазвалялася ўсталёўваць ударна-ахоўныя канструкцыі.

Акрамя аўтабаёў, гледачоў чакалі і іншыя забавы. На тэрыторыі комплексу стварылі экспазіцыю спартыўных аўтамабіляў. Прайшло экстрэмальнае выступленне прафесіяналаў па трукавай яздзе на матацыкле і іншае.

Падрабязнасці — на відэа Sputnik Беларусь.

Тэги:
Лінія Сталіна, аўто, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы