08:04 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21

Расійскі навуковец абмеркаваў з журналістамі, як вырашыць сучасныя задачы ў прагназаванні надвор'я, і патлумачыў, у чым поспех вайсковых метэаролагаў.

У арміі прагназаванне надвор'я можа быць больш дакладным з-за дысцыпліны, лічыць кандыдат тэхнічных навук Расіі, ганаровы радыст, дацэнт Мікалай Гевак.

У МПЦ Sputnik Беларусь у чацвер прайшла сустрэча расійскага навукоўца Мікалая Гевака з журналістамі, прысвечаная новым рашэнням сучасных задач у прагназаванні надвор'я і метэаралогіі.

На думку спецыяліста, падрыхтоўка спецыялістаў для ваеннай і грамадзянскай метэаралогіі праходзіць аднолькава, імі выкарыстоўваецца адна і тая ж апаратура.

Між тым, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна раскрытыкаваў якасць прагнозаў надвор'я Белгідрамета. З яго слоў, грамадзянскім сіноптыкам варта павучыцца ў ваенных, якія адрозніваюцца больш высокай дакладнасцю прагнозу.

На думку Мікалая Гевака ў арміі патрабавальней ставяцца да працы як з абсталяваннем, так і ў цэлым.

"На жаль, не гатовы сказаць пра ваенных метэаролагаў Беларусі, але, думаю, не моцна ў іх апаратура адрозніваецца ад грамадзянскіх. Можа быць, з-за таго, што ў войску існуе такая рэч, як дысцыпліна, якая абавязвае выконваць патрабаванні, пастановы, нормы, загады. Можа быць, гэтая апаратура падтрымліваецца ў лепшым стане. І за кошт гэтага дасягаецца лепшы вынік", — адзначыў Мікалай Гевак.

Эксперт звярнуў увагу і на іншы момант — у арміі прад'яўляюцца іншыя патрабаванні да інфармацыі, атрыманай з датчыкаў. Тыя задачы, якія вырашаюць ваенныя, патрабуюць іншай дэталізацыі і іншых тэрмінаў, на якія даецца прагноз.

У верасні беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць якасцю прагнозаў надвор'я, якія складае дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прэзідэнт досыць катэгарычна заявіў, што часам у яго ўзнікае жаданне "разагнаць гэтую арганізацыю".     

Тэги:
армія, Прагноз надвор'я, Мультэмідыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Масква, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы