12:00 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Апублікаваны трэйлер першага беларускага хорару

Атрымаць кароткую спасылку
1820
© YouTube / Фильм Упыри

Фільм "Вупыры" будзе першай беларускай стужкай у жанры слэшэр - моладзевы хорар. Глядзіце трэйлер карціны на Sputnik.

Пра намер зняць першы беларускі фільм жахаў вядомы сцэнарыст Андрэй Курэйчык, а таксама іншыя прадстаўнікі кампаніі "Наша кіно" заявілі ў сакавіку, а ўжо ў кастрычніку першы тызер карціны "Вупыры" апублікаваны на YouTube.

У трэйлеры — усё, што тыпова для фільмаў жанру жахаў: маладая дзяўчына ў кароткіх шортах, лес, кроў і нечаканыя забойствы. Стваральнікі карціны задумалі "Вупыроў" як слэшэр — з упорам на маладзевую аўдыторыю.

Пра ідэю фільма прадстаўнікі кампаніі "Наша кіно" ўжо распавядалі ў прэс-цэнтры Sputnik. Тады Курэйчык сцісла распавёў пра тое, што можна будзе чакаць у "Вупырах".

"Будуць у фільме і замежнікі, якія трапляюць у Беларусь. Ёсць там і беларуская аўтэнтыка. Усё адбываецца ў купальскую ноч, выкарыстоўваюцца некаторыя беларускія архетыпы і стэрэатыпы", — дадаў Курэйчык.

Зараз, як распавялі стваральнікі фільма, ідзе мантаж матэрыялу, праца над гукам і камп'ютэрнай графікай. Чакаецца, што ў шырокі пракат фільм "Вупыры" выйдзе ўжо вясной 2018 года.

Рэжысёрамі карціны выступілі Максім Сіры і Андрэй Грынько.

По теме

Выйшла другая серыя беларускамоўнага хорар-серыяла "Заклятыя скарбы"
Тэги:
слэшер, хорор, кино, Андрэй Курэйчык, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы