18:45 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Упрыгожваюць беларускім: чым здзівіць мінская фабрыка навагодніх цацак

Атрымаць кароткую спасылку
1110
© Sputnik / Александр Шурмелев

На вытворчасць аднаго шклянога снегавіка можа сысці да дваццаці чатырох гадзін.

Беларуская фабрыка ёлачных цацак асвоіла тэхніку ф'юзінга. На вытворчасць адной цацкі сыходзіць да сутак, але ўпрыгажэнні, вырабленыя ў такой тэхніцы, выглядаюць віртуозна.

Сама фабрыка — гэта першы з часоў Савецкага Саюза беларускі вопыт вытворчасці ёлачных цацак. Ранейшы завод зачыніўся з распадам саюза. Але на фабрыцы "Грай" вось ужо амаль два гады вырабляюць унікальныя ёлачныя шары і шкляныя фігуркі, а для дзядоў маразоў, падобных тым, што ставілі пад елкай у савецкі час, футра робяць з беларускага лёну.

Паглядзець, як вырабляюць цацкі на фабрыцы, можна ў ГЦ Galleria ў музеі ёлачных цацак. Тут пакажуць, як з ліста шкла атрымліваюць дэталі для сняжынак і аленяў і як шкляны шарык расквечваюць снегірамі і елкамі. Заснавальнік фабрыкі "Грай" Андрэй Бягун — яшчэ і ўладальнік самай буйной у Беларусі калекцыі ёлачных цацак, у якой некалькі тысяч асобнікаў, многія з якіх ён прадставіў у музеі.

Глядзіце на відэа Sputnik, з чаго вырабляюць беларускія ёлачныя ўпрыгажэнні на адзінай у краіне фабрыцы.

Тэги:
новогодние игрушки, елочные игрушки, музей, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы