11:59 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

#FreedomForGirls: Міжнародны дзень дзяўчат адзначаюць 11 кастрычніка

Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0
© YouTube / The Global Goals

Арганізацыя Global Goals і спявачка Бьёнсэ выпусцілі ролік, мэтай якога стала прыцягненне ўвагі да праблем, з якімі сутыкаюцца ва ўсім свеце многія дзяўчынкі.

Гэты дзень штогод звяртае ўвагу людзей на захаванне правоў дзяўчынак і барацьбу з няроўнасцю, а таксама з праблемамі сацыяльнага характару. Некамерцыйная арганізацыя Global Goals выпусціла кліп, прысвечаны дзяўчынкам на ўсёй планеце. Саундтрэк выканала амерыканская спявачка Бьёнсэ. Удзел у запісу відэа ўзялі маленькія дзяўчынкі ад 5 да 11 гадоў з розных канцоў свету, якія па сюжэце ўпэўнена рухаюцца наперад пад песню Бьёнсэ "Freedom".

Арганізацыя Global Goals ставіць перад сабой мэты для вырашэння глабальных і не толькі праблем, пачынаючы ад якаснай адукацыі і заканчваючы захаваннем марскіх рэсурсаў. Іх акцыі ў розны час падтрымлівалі многія сусветныя знакамітасці. Адной з актыўных удзельніц з'яўляецца Бьёнсэ.

Кампанія Google таксама падтрымала акцыю, размясціўшы пад пошукавым радком хэштэг #FreedomForGirls.

На YouTube кліп за некалькі гадзін паглядзела больш за 200 тысяч разоў, а акрамя пяці тысяч падабаек відэа набрала столькі ж не станоўчых адзнак. У Міжнародны дзень дзяўчынак Global Goals заклікалі ўсіх далучацца да акцыі і заяўляць аб сваёй пазіцыі.     

Тэги:
Грамадскія аб'яднанні, Міжнародны дзень дзяўчат
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы