Выпрабаванні прайшлі ў чацвер на палігоне ў Гомельскай вобласці, паведамілі Sputnik у Міністэрстве абароны Беларусі. Мадэрнізаваныя РСЗА адрозніваюцца павялічаным радыусам дзеяння — да 300 кіламетраў.
У Мінабароны адзначылі, што маршрут палёту ракет пралягаў над маланаселенымі і бязлюднымі раёнамі.
Плануецца, што мадэрнізаваныя РСЗА паступяць на ўзбраенне ў беларускае войска.
"Паланэз" распрацаваны і пабудаваны ў Беларусі, яго прызначэнне — паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Першыя версіі РСЗА ўжо знаходзяцца ў беларускім войску. Упершыню "Паланезы" были паказаны публіцы на парадзе 9 мая 2015 года.