Відэа

Апублікаваныя кадры стральбы з мадэрнізаванага "Паланэза"

Падпісацца
Мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) "Паланэз" прайшла выпрабавальныя стральбы. Глядзіце на відэа, як адстралялася навінка беларускай распрацоўкі.

Выпрабаванні прайшлі ў чацвер на палігоне ў Гомельскай вобласці, паведамілі Sputnik у Міністэрстве абароны Беларусі. Мадэрнізаваныя РСЗА адрозніваюцца павялічаным радыусам дзеяння — да 300 кіламетраў.

У Мінабароны адзначылі, што маршрут палёту ракет пралягаў над маланаселенымі і бязлюднымі раёнамі.

Плануецца, што мадэрнізаваныя РСЗА паступяць на ўзбраенне ў беларускае войска.

"Паланэз" распрацаваны і пабудаваны ў Беларусі, яго прызначэнне — паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Першыя версіі РСЗА ўжо знаходзяцца ў беларускім войску. Упершыню "Паланезы" были паказаны публіцы на парадзе 9 мая 2015 года.

Стужка навiн
0