00:34 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20

У папулярным песенным конкурсе ў будучым годзе прымуць удзел 42 краіны, у тым ліку і Расія. Глядзіце на відэа прэзентацыю лагатыпа і слогана "Еўрабачання 2018".

Фінал конкурсу "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў наступным годзе ў Партугаліі, у Лісабоне, 12 мая. Напярэдадні аргкамітэт міжнароднага конкурсу прадставіў спіс краін-удзельніц.

Так, у наступным годзе за галоўны прыз пазмагаюцца выканаўцы з Аўстраліі, Аўстрыі, Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Ісландыі, Іспаніі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Мальты, Малдовы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Сан-Марына, Сербіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Акрамя таго, арганізатары прадставілі лагатып і дэвіз "Еўрабачання 2018". Лагатыпам стала марская ракавіна, а слоган гучыць як "All Aboard!" ("Усе на борт!").

Нагадаем, Партугалія заваявала права прымаць "Еўрабачанне", атрымаўшы перамогу ў Кіеве ў маі 2017 года. 27-гадовы спявак Салвадор Сабрал выканаў кампазіцыю Amar pelos dois ("Каханне дваіх") і набраў 758 галасоў. Расія не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за забароны ўкраінскіх уладаў на ўезд у краіну спявачкі Юліі Самойлавай. Беларускі дуэт Naviband заняў у фінале 17-е месца.

Паўфінальныя выступы "Еўрабачання 2018" пройдуць 8 і 10 мая, фінал — 12 мая.

Тэги:
логотип Евровидения, Еўрабачанне, Лісабон, Партугалія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы