01:21 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Клічко за рулём МАЗа: ажыццявілася дзіцячая мара

Атрымаць кароткую спасылку
2720
© Київська міська державна адміністрація

Мэр Кіева прызнаўся, што ў дзяцінстве ў яго была мара - стаць кіроўцам грамадскага транспарту.

Мэр Кіева Віталь Клічко асабіста пратэставаў адзін з беларускіх аўтобусаў МАЗ, першая партыя якіх паступіла з завода ў Беларусі ў сталіцу Украіны. Глядзіце на відэа, як кіраўнік кіеўскай гарадской адміністрацыі катаўся па аўтобусным парку.

Як адзначыў Клічко падчас наведвання аўтапарка, аўтобусы МАЗ вельмі добрыя, у Кіеў ужо паступіла іх першая партыя — 18 машын. Плануецца, што ўсяго сталіца Украіны атрымае сотню МАЗаў, купля абыйдзецца бюджэту горада ў 529 мільёнаў грыўняў (каля 19,8 мільёна долараў ЗША па бягучым курсе).

"Дзверы… Гэта значыць з адкрытымі дзвярыма ён не едзе? Глядзіце-ка!" — здзівіўся Клічко, сеўшы за руль МАЗа.

Мэр Кіева таксама прызнаўся, што ў дзяцінстве ў яго была мара — стаць кіроўцам грамадскага транспарту.

Клічко таксама заявіў пасля невялікага тэст-драйву, што беларускія МАЗы ва ўпраўленні зручныя і камфортныя для пасажыраў.

Тэги:
МАЗ, Віталь Клічко, Кіеў, Украіна
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы