20:08 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
© Sputnik Ирина Петрович

З 14 па 17 лістапада ўсе жадаючыя могуць пабываць на выставе "Прадэкспа-2017" і пакаштаваць узоры мясной, малочнай і кандытарскай прадукцыі. Прадэгуставаць можна нават лячэбнае канаплянае масла. Як прайшоў першы дзень выставы, глядзіце на відэа Sputnik.

У 23-й выставе "Прадэкспа" бяруць удзел вытворцы прадуктаў з 15 краін. Практычна кожны стэнд можа не толькі здзівіць наведвальніка афармленнем, але і стаць месцам дэгустацыі прадуктаў.

Мяса, малако, хлеб — гэта стандартныя складнікі спажывецкага кошыку. Магчымасць паспрабаваць на выставе гэтыя прадукты розных вытворцаў дае людзям магчымасць зразумець, што ім больш падабаецца не толькі па складзе, але і па смакавых якасцях.

На дэгустацыях прадстаўлены і больш экзатычныя прадукты. Напрыклад, лячэбнае, як сцвярджае чэшскі вытворца, канаплянае масла. Або сыр з цвіллю і своеасаблівым водарам, які зразумеюць толькі сапраўдныя аматары.

У рамках выставы праходзіць конкурс кандытарскага майстэрства. Кандытары з усёй Беларусі прадставілі свае работы. Тарты дзівяць сваёй дэталізацыяй і рэалістычнасцю. Тут можна ўбачыць мішку на паляне, торт-карусель з дзеючым механізмам і нават увасобленага ў масціцы персанажа з кнігі і фільмаў "Яно".

Водары ежы і яе апетытны выгляд прыцягваюць увагу нават самых спрактыкаваных наведвальнікаў выставы. Верагодна, гэта і ёсць залог поспеху падобных мерапрыемстваў.

Тэги:
выставка продуктов, Прадэкспа-2017, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы