14:05 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Выйшаў першы трэйлер мультфільма "Суперсямейка 2"

Атрымаць кароткую спасылку
1510
© YouTube / Disney Россия

Працяг папулярнага мультфільма выйдзе на экраны 14 чэрвеня 2018 года - праз 14 гадоў пасля першай часткі. Глядзіце трэйлер мультфільма "Суперсямейка 2" на Sputnik.

"Суперсямейка" — мультфільм студый Disney і Pixar. Першая гісторыя пра сямейства Выключных выйшла на экраны ў 2004 годзе, атрымала ашаламляльныя касавыя зборы, а пасля — і дзве прэміі "Оскар".

Другі фільм "Суперсямейка" зняў той жа рэжысёр, што і першую карціну, — Брэд Берд. Вядомы ён не толькі па мультфільмах, але і па стужках "Місія невыканальная", а таксама "Сталёвы гігант".

У пракат "Суперсямейка 2" выйдзе 14 чэрвеня 2018 года — мяркуецца, што гэта будзе адна з самых гучных прэм'ер наступнага лета. Як відаць з першага тізер-трэйлера анімацыйнай стужкі, гісторыя зноў будзе разгортвацца вакол упадабанай гледачамі сям'і Выключных і іх таленавітых дзяцей.

Трэйлер мультфільма ўжо выпусцілі з дубляжом. Глядзіце ролік на Sputnik.

По теме

Мульты-гісторыя: "Яндэкс" змясціў жыццё Шагала ў аніміраваныя 4 хвіліны
Тэги:
Суперсемейка 2, мультфильм, Pixar, Disney, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы