06:03 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36

Камеры відэаназірання захавалі жудаснае ДТЗ у Брэсце, у выніку якога пацярпелі шэсць чалавек. Глядзіце на відэа, што ўначы адбылося на перакрыжаванні.

Аварыя здарылася каля гадзіны ночы на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай Рэвалюцыі і 28 Ліпеня ў абласным цэнтры — берасцеец за рулём Audi A6 урэзаўся ў Volkswagen Passat, якім таксама кіраваў мясцовы жыхар. Пасля ўдару "Аўдзі" ўрэзалася ў слуп.

На запісы з камер відаць, як Audi на вялікай хуткасці набліжалася да скрыжавання і не спынілася на забараняльны сігнал святлафора, у той час як VW паварочваў налева на "зялёны". Ад удару аўтамабіль "гоншчыка" вынесла з праезнай часткі, і ён стукнуўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго на скрыжаванні часткова згасла святло.

У выніку ДТЗ шэсць чалавек, якія знаходзіліся ў двух аўтамабілях, уключаючы кіроўцаў, былі шпіталізаваны. У ДАІ Брэсцкай вобласці ўдакладнілі, што дзяўчатам, якія знаходзіліся ў салоне VW, было па 19 гадоў, разам з кіроўцам яны знаходзяцца ў траўматалогіі. Кіроўцу і пасажырам Audi пашанцавала менш — усе трое ў рэанімацыі. Удакладняецца, што яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Па факце аварыі Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць праверку.

Тэги:
Volkswagen Passat, Audi A6, авария, дтп, ДАІ, Брэст, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы