19:52 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

"Залаты чалавек" з Казахстана прадставіў мастацтва намадаў у Мінску

Атрымаць кароткую спасылку
3130
© Sputnik/ Станислав Андросик / Александр Шурмелев

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Мастацтва намадаў Вялікага стэпа". Як выглядае строй правадыра, абсыпаны золатам, фігуры крылатых барсаў і коней, глядзіце на відэа Sputnik.

Упершыню ў гісторыі выстава, прысвечаная мастацтву намадаў, пакінула межы Казахстана. Першай адпраўной кропкай выставы ў трохгадовым турнэ па ўсім свеце стаў Мінск.

Спецыяльна для Sputnik куратар выставы Мікіта Моніч правёў экскурсію па экспазіцыі і распавёў пра ўнікальны строй правадыра сакаў, які багата упрыгожаны золатам.

На выставе прадстаўлены ювелірныя ўпрыгожванні з золата, якія належаць племяні сакаў і адносяцца да эпохі ранняга жалеза VII-ІІІ стст. да н. э.

У нашы дні "Залаты чалавек" з'яўляецца сімвалам Казахстана, а яго скульптурная копія размешчана на плошчы незалежнасці ў Алматы. Само пахаванне правадыра сакаў было знойдзена ў 1969 годзе ў кургане Ісык. Усяго ў кургане выявілі амаль 5 тысяч вырабаў з золата. Гэта беспрэцэдэнтная па свайму багаццю знаходка, супастаўная з магілай фараона Тутанхамона.

Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядае ювелірнае мастацтва старажытных качэўнікаў з Казахстана.

По теме

У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"
Тэги:
ювелирное искусство, номады, искусство, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мікіта Моніч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы