14:52 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Відэа

Украінскі кавер на песню Despacito стаў хітом у інтэрнэце

Атрымаць кароткую спасылку
2020

Украінскі фальклорны гурт "Рожаниця" выканаў кавер-версію папулярнай песні Despacito. Глядзіце на відэа, як музыканты пераспявалі хіт.

Відэаролік называецца "Де ж те сито?", у ім распавядаецца пра тое, як жанчына страціла сваё сіта. З-за гэтага яна не можа прыгатаваць смачныя варэнікі для любімага мужа.

За некалькі дзён апублікаваны на YouTube кліп сабраў каля 300 тысяч праглядаў.

Музыкі не ў першы раз натхняюцца песняй Despacito на стварэнне ўласных твораў. Так, раней калектыў з Сібіры сыграў хіт на акардэоне і балалайцы, а японец прымудрыўся выканаць яго на калькулятарах.

Арыгінальны кліп музыкаў з Пуэрта-Рыка Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі на песню Despacito набраў больш за чатыры мільярды праглядаў і ўстанавіў абсалютны рэкорд сярод усіх музычных відэа, калі-небудзь апублікаваных у інтэрнэце. У сваёй чаргу сама песня Despacito пабіла ўсе рэкорды па анлайн-праслухоўванню.

Тэги:
Despacito, youtube, Украіна

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы