22:40 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19

Такім арыгінальным чынам рыхтуюцца да навагодніх святаў аўтааматары і матацыклісты ў Гродне - на карце свеціцца "2018". Глядзіце на відэа, як выглядае незвычайная і святочная карта нашай краіны.

Амаль 150 аўтамабіляў і дзесяць матацыклаў з уключанымі фарамі сталі ў форме карты Беларусі, на якой зіхаціць надпіс "2018", піша партал "АвтоГродно".

Пункты абласных гарадоў падсвечаны на карце фарамі машын супрацоўнікаў ДАІ Гродна.

Сярод аўтамабільных супольнасцяў падобныя флэшмобы не новыя, але часцей машыны напярэдадні святаў выстройваюцца ў форме сняжынак, снегавікоў і іншых сімвалаў калядных і навагодніх святаў.

"Цяпер фігуры сняжынак, елак і снегавікоў сталі звыклай справай. Аўтамабільныя супольнасці спаборнічаюць толькі ў памерах фігур. Мы б хацелі змяніць вектар флэшмобу і паказаць, што іншыя фігуры даюць нашмат больш магчымасцяў для творчасці", — распавялі арганізатары і прызналіся, што перш хацелі выстраіцца у форме аб'екта, сімвалізуючага Гродзенскую вобласць, але пасля вырашылі павіншаваць жыхароў усёй рэспублікі і сышліся на такім маштабе.

Каб зіхатлівая карта, якая размясцілася на квадраце сто на сто метраў, змясцілася ў аб'ектыве аператара, камеру прыйшлося падняць амаль на 170 метраў над зямлёй. Эфект быў варты таго — у каментарах да відэа беларусы хваляць арганізатараў і аўтараў ідэі.

По теме

Лукашэнка павялічыў бязвіз для Брэста і Гродна да 10 дзён
Тэги:
автомобиль, Новы год 2018, Гродна, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы