https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20171229/1032780084/mtz-zladziu-u-minsku-shou-agnyadyshnyh-traktarou.html
Навагоднія мерапрыемствы прайшлі на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода ў чацвер 28 снежня. Глядзіце на відэа Sputnik, які паказ падрыхтаваў у гэтым годзе завод для сваіх супрацоўнікаў і мінчан.
Каля завадской ёлкі традыцыйна выступілі шматлікія артысты, у тым ліку зорка мінулага года — экс-салістка расійскага гурта "Ленінград" Аліса Вокс.
Потым на пляцоўцы перад заводам вадзіцелі трактароў паказалі сінхроннае кіраванне, запрошаныя артысты — фаер-шоу, а галоўным пунктам святочнай праграмы 2017 года сталі вогненныя трактары "Беларус".
Завяршылася свята МТЗ лазерным шоу і маштабным феерверкам.