09:46 27 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
© Sputnik Елена Васильева, Сергей Пушкин

Большасць жыхароў Мінска ставяць асабістыя падзеі ў адыходзячым годзе вышэй рэспубліканскіх навін. Глядзіце на відэа, што сказалі мінчане пра адыходзячы год.

У кагосьці ў 2017 годзе нарадзілася дзіця, а хтосьці знайшоў працу. Sputnik спытаў у мінчан, чым запомніўся 2017 год, і толькі нешматлікія ўспомнілі сусветныя навіны. Нягледзячы на тое, што нехта і ўзгадаў прэзідэнцтва Трампа, большасць сканцэнтравалася на асабістых успамінах — мінчане распавялі аб заканчэнні ВНУ, папаўненні ў сям'і.

"Было шмат важных падзей, але не магу распавядаць на камеру", — прызнаўся адзін з сустрэтых у дзень апытання мінакоў.

А хтось распавёў, што 2016 год быў куды больш поўны падзеямі — нарадзілася дзіця, а 2017 год адзначыўся тым, што дзіця падрастала.

Старэйшае пакаленне са шкадаваннем канстатавала — асабліва яркіх падзей у жыцці не адбывалася. Адзін з апытаных выказаў пажаданне: арыентуючыся на Захад, варта было б адкрыць у горадзе ўстановы, дзе пенсіянеры маглі б збірацца і абмяркоўваць надзённыя праблемы, так як большасць з іх не могуць пацягнуць цэннік беларускіх кафэ і рэстаранаў. Можа, будзь такая магчымасць, і старэйшаму пакаленню год б запомніўся.

Некалькі чалавек пахвалілі беларускі ўрад за ўздым эканомікі, які адчулі ў гэтым годзе.

Большасць, аддаўшыся ўспамінам, перадавалі віншаванні з надыходзячым Новым годам, ад якога чакаюць добрых падзей і, традыцыйна, проста шчасця.

Тэмы:
Новы год – 2018 (27)

По теме

Навагодняя ноч 2018 у Мінску: месцы гулянняў, салют, транспарт
Новы год – 2018
Тэги:
апытанне, Новы год 2018, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы