12:05 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Відэа

Sputnik падарыў дзецям з "Ты супер! Танцы" паездку ў Санкт-Пецярбург

Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
4410
© Sputnik

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik падаравала удзельнікам шоу "Ты супер! Танцы" паездку ў культурную сталіцу Расіі. Глядзіце на відэа, як дзеці бавілі час у Санкт-Пецярбургу.

У дзяцей быў насычаны тыдзень — яны наведвалі шматлікія гістарычныя і культурныя аб'екты, у прыватнасці Петрапаўлаўскую цытадэль, Ісаакіеўскі сабор, Эрмітаж і іншыя.

Пры гэтым амаль усюды ўдзельнікі шоу ладзілі танцы: вальс ў Екацярынінскім палацы, а ў троннай зале Эрмітажа садзіліся на шпагат. А ў холе гатэля, дзе яны жылі, зладзілі сапраўдны танцавальны батл. Таксама дзеці пагутарылі з прыма-балерынай Тэатра балета Барыса Эйфмана Любоўю Андрэевай.

У Піцеры пабывала і ўдзельніца ад Беларусі Маша Радзівонава. Яна распавяла, што была рада сустрэцца з хлопцамі, з якімі яна ўдзельнічала ў конкурсе. "Гэта невымоўныя эмоцыі, і я шчаслівая, што прыехала сюды", — падзялілася сваімі адчуваннямі Маша.

Глядзіце, як весяліліся дзеці ў Санкт-Пецярбургу>>

Праект "Ты супер! Танцы" завяршыўся фінальным выступленнем 23 снежня. Пераможцай стала расіянка Валерыя Радзівонава.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
Тэги:
"Ты супер! Танцы", Санкт-Пецярбург, Расія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы